Фота Медыя-Палессе
У Пінску 54-гадовы мужчына загінуў, зваліўшыся з даху будынка, паведамляе БелТА.
Няшчасны выпадак здарыўся сёння каля 9:40 у цэнтры горада.
Рабочы выконваў работы на даху ў двухпавярховым будынку і зваліўся з яго. Дактары хуткай дапамогі праводзіла рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак яны не далі плёну. Мужчына памёр.