13.01.2020 / 17:29

Міністр Раўкоў выказаў падзяку жонцы міністра Калтовіча 27

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку падзяліўся здымкам з сынам Іванам, які нядаўна дэмабілізаваўся з войска. «Мы з сынам сумленна служым Радзіме, бо любім», — напісаў Калтовіч.

Пры гэтым міністр на здымку ў форме маёра, а сын — шарагоўца. Сын Уладзіміра Калтовіча Іван пайшоў служыць у маі 2018 года (служыў паўтара года, бо не мае вышэйшай адукацыі), у снежні летась вярнуўся дадому.

Да войска Іван Калтовіч паўтара года правучыўся ў Акадэміі мастацтваў, але забраў адтуль дакументы. Пасля гэта, як казаў бацька, «сумленна перабіраў бульбу на рынку».

Таксама ад імя міністра абароны Андрэя Раўкова была падзяка жонцы Уладзіміра Калтовіча за добрае выхаванне сына. «За час службы ён зарэкамендаваў сябе пісьменным, дысцыплінаваным, спраўным і адказным вайскоўцам. У гэтым вялікая вашая заслуга», — гаворыцца ў падзяцы Раўкова.

ЗП

33
падарожны / Адказаць
13.01.2020 / 17:43
Молодцы оба. Красавцы!
27
Максим / Адказаць
13.01.2020 / 17:45
Министр МВД выписал грамоту сыну другого министра антимонопольного ведомства. Вот и все что надо знать об этой новости.
33
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
13.01.2020 / 17:47
На мiнiстра можна складаць пратакол за нещаконнае нашэнне вайсковай формы???
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру