13.01.2020 / 17:40

У Баранавічах мужчына падарыў суседу нож. Судзілі абодвух 5

Суд падтрымаў абвінавачванне пракурора па справе пра незаконныя дзеянні ў дачыненні да халоднай зброі. Падчас сумеснага застолля жыхар раёна падарыў суседу нож. Праз некаторы час сусед парэзаў гэтым нажом свайго сына, за што быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, паведамляе пракуратура.

Абвінавачаны віну прызнаў і патлумачыў, што падарыў нож, выраблены шмат гадоў таму яго бацькам у кузні.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у незаконным збыце халоднай зброі, здзейсненым паўторна, па частцы 3 артыкула 296 КК Беларусі, і прызначыў пакаранне ў выглядзе аднаго месяца арышту.

NN.by

2
Той самы / Адказаць
13.01.2020 / 17:56
А калі б той падарыў не нож, а сякеру ці вілы (касу), што б тады, калі іншы пусьціў іх у ход, таксама судзіць таго хто падарыў?

Вось такое крывасудзьдзе.
2
Vic / Адказаць
13.01.2020 / 18:19
Кстати можно было и побрыкаться. Там куча критериев есть для признания ножа холодным оружием. Длина, форма, усилие на излом и пр. А так это просто нож столовый, бытовой. Толковый адвокат нужен и компетентная экспертиза.
1
Tuteishi / Адказаць
13.01.2020 / 19:07
Той самы, Таго хто вырабiу. I абкласьцi вялiкiм спагнаньнем. На далей увесьцi практыку судзiць вытворцау. Бюджэт папоунiцца!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру