13.01.2020 / 21:23

Іранскія студэнты адмовіліся таптаць сцягі ЗША і Ізраіля ВІДЭА 5

Натоўп студэнтаў-пратэстоўцаў ля Універсітэта Бехешці ў Іране адмовіўся таптаць гіганцкія сцягі ЗША і Ізраіля, якія былі намаляваныя на зямлі.

Сцягі былі намаляваныя на зямлі, каб тыя, хто ішоў па маршруце, зневажалі абедзве краіны — іх урад Ірана лічыць ворагамі.

Адмову ад таптання сцягоў Ізраіля і ЗША іранскімі студэнтамі можна ўспрымаць як форму пратэсту і непадпарадкавання мясцовым уладам.

Тысячы пратэстоўцаў, што выгуквалі антыўрадавыя лозунгі, выйшлі на вуліцы пасля таго, як іранскія вайскоўцы прызналі, што яны памылкова збілі пасажырскі самалёт.

Такія паводзіны іранскіх студэнтаў ацаніў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

«Ваў! Выдатныя іранскія пратэстоўцы адмовіліся таптаць або нейкім чынам чарніць наш Вялікі Амерыканскі Сцяг. Яго намалявалі на вуліцы, каб яны тапталі яго, а замест гэтага яны абышлі яго. Вялікі прагрэс!» — напісаў прэзідэнт ЗША ў твітары.

NN.by

1
Вецер валос. / Адказаць
13.01.2020 / 21:37
Разумныя дзетки.
2
ooo / Адказаць
13.01.2020 / 21:48
Это радует.
2
Юры з-пад Дворышча / Адказаць
14.01.2020 / 00:50
Беларускія "студэнты" па загаду рэктарата ня проста тапталі б сьцягі, але б за свае грошы купілі б і прынесьлі, бо "мало ли что, ну и зачет поставіть обещали и домой к мамке выходной дать".
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру