14.01.2020 / 07:27

У Венецыі перасохлі каналы 1

Праз некалькі тыдняў пасля моцнай паводкі ў Венецыі амаль цалкам перасохлі каналы — адна з галоўных турыстычных адметнасцяў горада, паведамляюць інфармагенцтвы.

А яшчэ ў лістападзе і снежні Венецыя пакутавала ад паводкі — 70% гарадской тэрыторыі апынулася пад вадой. Але ў гэтыя выходныя венецыянскія гандолы селі на мель на дне каналаў.

Прычынай гэтага лічаць прылівы выключна нізкага ўзроўню.

Італьянскі горад размешчаны на 118 невялікіх выспах, злучаных каналамі, праз якія перакінутыя больш за 400 мастоў.

NN.by

3
Туш / Адказаць
14.01.2020 / 14:58
Прычынай гэтага лічаць прылівы выключна нізкага ўзроўню.
Дзіўна, што напісалі пра глабальнае пацяпленне. Хаця, можна сказаць, што нізкія прылівы ад глабальнага пацяплення. Але з іншага боку, глабальнае пацяпленне павінна схаваць Венецыю пад воду у бліжэйшыя гады. Гэтым жа нас пужае ААН ?  Карацей, у любым выпадку, пры любой нагодзе трэба ўзгадваць глабальнае пацяпленне.

https://nn.by/?c=ar&i=244341
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру