kremlin.ru

Пасля распаду СССР многія эстонцы спадзяваліся, што Расія стане свабоднай і дэмакратычнай дзяржавай, аднак гэтыя надзеі не спраўдзіліся. Пра гэта ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Frankfurter Allgemeine заявіла прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд, піша РБК.

«Калі Расія прызнала незалежнасць Эстоніі за часамі Барыса Ельцына, многія эстонцы спадзяваліся, што Расія таксама стане свабоднай і дэмакратычнай дзяржавай. На жаль, усё склалася інакш. Але мы не верым, што ў гэтым вінаваты народ Расіі. Мы адрозніваем рэжым і простых грамадзян», — сказала яна.

Па словах Кальюлайд, гарантам бяспекі Эстоніі застаецца НАТА і альянсу краіна давярае «на 100%». Хоць часам гатоўнасць НАТА супрацьстаяць пагрозам і аказваецца невысокая, «альянс працуе», мяркуе прэзідэнт. «Ці вы ведаеце дзяржаву — члена НАТА, якая падвергнулася б нападу?» — заўважыла яна.

Пры гэтым Расія застаецца пагрозай для суседніх краін, і НАТА робіць ахоўныя меры. «Праблема закранае ўсіх, бо Расія не ўспрымае свой уласны подпіс пад міжнароднымі дамовамі ўсур'ёз. Успомніце Хельсінкскі заключны акт АБСЕ, у якім гаворыцца, што кожная краіна мае права на тэрытарыяльную цэласнасць. Мы падзяляем агульную ацэнку краін НАТА ў тым, што Расія — непрадказальная краіна, бо яна напала на Украіну і Грузію», — сказала эстонскі прэзідэнт.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?