Фота ДАІ
Здарэнне адбылося сёння раніцай на вуліцы Пляханава, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.
33-гадовы кіроўца рухаўся на «Аўдзі» з боку вуліцы Гараўца ў напрамку вуліцы Тухачэўскага, не справіўся з кіраваннем, і ў выніку здзейсніў наезд на асвятляльную мачту.
Ён атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў бальніцу.