Жыхары горада Плёс у Іванаўскай вобласці Расіі назіраюць цікавы феномен. Ва ўсім рэгіёне снег ляжыць толькі на адным участку. Гэтая тэрыторыя — дача прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева на Волзе.

Фота з блога Аляксея Навальнага.

Фота з блога Аляксея Навальнага.

Прэм'ер Расіі схільны да экстравагантна багатага ладу жыцця. Раней гэта ўжо стала прадметам расследавання расійскага антыкарупцыйнага блогера Аляксея Навальнага «Он вам не Димон». Навальны выявіў, што лад жыцця Мядзведзева не адпавядае памеру афіцыйных даходаў прэм'ера і падменшчыка Пуціна на пасадзе прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?