Аварыя адбылася ўвечары 13 студзеня на вуліцы Габраўскай. Паведамленне выратавальнікам аб ДТЗ з удзелам двух легкавых аўто паступіла ў 23.39.
Работнікі МНС з аўтамабіля дэблакавалі аднаго чалавека. Кіроўца і пасажыр з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны. Два чалавекі загінулі.