Прафсаюз работнікаў транспарту і Саюз аўтапрадпрыемстваў Эстоніі напярэдадні падпісалі новае пагадненне аб аплаце працы ў сектары грамадскага транспарту, піша Rus.ERR.

Паводле дамовы, з 13 красавіка 2020 года мінімальны заробак кіроўцаў аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў вырасце з цяперашніх 945 еўра да 1050 еўра ў месяц.

У 2021 годзе ён павялічыцца яшчэ на 100 еўра, а ў 2022 годзе мінімальны аклад кіроўцаў грамадскага транспарту падвысіцца яшчэ на 100 еўра.

Узгодненыя мінімальныя стаўкі з'яўляюцца абавязковымі для ўсіх працадаўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0