Аляксандр Лукашэнка наведае Арменію з рабочым візітам. Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута 9 сакавіка падчас яго тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Арменіі Сержам Саргсянам,
паведамляе прэс‑служба беларускага прэзідэнта.

Тэрміны візіту будуць узгодненыя па дыпламатычных каналах, паведамляе прэс‑служба.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанні пашырэння гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва ўзаемадзеяння ў межах інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, у прыватнасці АДКБ і СНД, актуальныя тэмы міжнароднага парадку дня і пытанні функцыянавання эканомік краін ва ўмовах сусветнага фінансава‑эканамічнага крызісу.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0