Прынцыпы дзяржаўнай эканамічнай палітыкі застануцца нязменнымі, у цэнтры ўвагі заўсёды будуць людзі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам Саўміна, піша БелТА.

Як растлумачыў кіраўнік краіны, сёння плануецца разгледзець некаторыя прапановы ўрада, якія выпрацаваны з удзелам мясцовых органаў улады, праваахоўных структур і іншых ведамстваў.

«Прынцыпы дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, якую мы фармавалі гадамі, застануцца нязменнымі. Як бы хто ні выў і ні скавытаў [рыдал и стенал], што камусьці патрэбныя перамены. Перамены патрэбныя, яны ідуць і будуць ісці, таму жыццё не спыняецца.

Але калі нехта хоча пераменаў, якія будуць накіраваны на злом той палітыкі, якая праводзіцца, гэтага не будзе», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ў цэнтры ўвагі дзяржавы заўсёды будуць людзі і іх інтарэсы, дабрабыт, камфорт і пастаяннае паляпшэнне ўмоў жыцця.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?