чацвер, 12 сакавіка Грузія ў сераду адмовілася ад удзелу ў конкурсе. Удзельнікі гурту заявілі, што перапісваць або мяняць песню не будуць.

Тэкст песні гурта «Стэфане і 3G» We don't wanna put in, з якім ён меўся ўдзельнічаць ў конкурсе «Еўрабачанне-2009», не адпавядае правілам конкурсу.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Еўрапейскага саюза тэлетранслятараў (ЕСТ).

«ЕСТ афіцыйна праінфармаваў Грузінскую дзяржаўную тэлевяшчальную кампанію, што словы песні для 54-га конкурсу Еўрабачанне - 'We Don't Wanna Put In' - не адпавядаюць правілам конкурсу», - гаворыцца ў дакуменце.

У адпаведнасці з правіламі, ЕТС прапанаваў Грузіі перапісаць тэкст песні або выбраць другую кампазіцыю для ўдзелу ў конкурсе.
Дэдлайн – 16 сакавіка.

Сёлета «Еўрабачанне» пройдзе ў Маскве. Першы паўфінал 12 траўня (удзельнічае беларус Пётр Ялфімаў, другі паўфінал – 14 траўня (удзельнічае беларус ад Нарвегіі – Аляксандар Рыбак), фінал – 16 траўня.

Паводле rian.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0