14.01.2020 / 19:09

Азербайджан пра пастаўкі нафты ў Беларусь: Перамовы вяліся, мы гатовыя, але нічога канкрэтнага пакуль што няма 5

Азербайджан гатовы пастаўляць нафту Беларусі, перамовы пра гэта былі, але пакуль што канкрэтнага рашэння няма, паведаміў РИА Новости афіцыйны прадстаўнік дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана (SOCAR) Ібрагім Ахмедаў.

Фота: Надзеі Бужан.

Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Дзмітрый Круты раней у аўторак заявіў, што чакае ў хуткім часе дамоўленасцей па імпарце ў краіну нафты, альтэрнатыўнай расійскай, зараз разглядаецца магчымасць паставак з шэрагу краін, у тым ліку з Азербайджана.

«Перамовы на гэты конт вяліся, у прынцыпе мы гатовыя, можам паставіць, як і раней. У нас ёсць, як вы ведаеце, нафта Аzeri-light. Але нічога канкрэтнага пакуль што на гэты конт няма», — сказаў Ахмедаў.

NN.by

2
шлёма / Адказаць
14.01.2020 / 19:34
Пробывать отрабатывать эти поставки. С России требовать уступок в цене, чтоб покрыть более дорогие поставки.
1
Зiма / Адказаць
14.01.2020 / 20:54
Пэуна не танная нафта
0
Жвір / Адказаць
15.01.2020 / 01:55
"мы гатовыя, можам паставіць, як і раней. У нас ёсць, як вы ведаеце, нафта Аzeri-light." А нейкае шлёма было нахабна плявузгала тут, што Азербайджан адмаўляецца здабываць нафту з улікам патрэбаў Беларусі... Я ж казаў, што шлёма хлус, вось бачыце цяпер, чаго каштуюць яго словы...:) Насамрэч Азербайджан гатовы, як і РАНЕЙ...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру