14.01.2020 / 20:51

У пасылцы з ЗША ў пачку ад печыва знайшлі даляры 5

Мінскія мытнікі пры надглядзе аднаго з міжнародных паштовых адпраўленняў выявілі $1,2 тысячы, якія былі схаваныя ва ўпакоўцы з печывам.

Пасылку з ЗША вагой 10 кг павінна была атрымаць жыхарка Мінскага раёна. У мытнай дэкларацыі адпраўнік заявіў, што высылае ёй вопратку, прадукты харчавання, касметыку і гаспадарчыя тавары.

Мытнікі заўважылі, што адна з упаковак была заклеена скотчам. Аказалася, усярэдзіне былі схаваныя грошы, загорнутыя ў фальгу.

Валюту канфіскавалі. Завялі крымінальную справу па ч.2 арт.228 (кантрабанда) КК.

NN.by

0
Святлана / Адказаць
14.01.2020 / 21:15
Навошта такім чынам адпраўляць грошы? Існуе шмат спосабаў пераслаць грошы легальна
0
Козік / Адказаць
15.01.2020 / 00:59
Гэта вялікі поспех беларускай мытні.  Канфіскоўваць тавар ці аўто а затым яго прадаваць...
А тут жывыя грошы...
0
Свободный / Адказаць
15.01.2020 / 02:08
Можно мне такия пяченья очЭнь патрэбны.....
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру