Здарэнне адбылося а трэцяй гадзіне ночы на трасе Мінск — Гродна, паведамляе абласная міліцыя.

19-гадовая дзяўчына на «Рэно» ехала са Скідзеля ў Гродна. Паблізу вёскі Абухава з-за няправільна абранай хуткасці руху яна не справілася з кіраваннем, з'ехала ў кювет і некалькі разоў перакулілася.

Інспектарам дзяўчына патлумачыла, што хуткасць руху аўтамабіля складала каля 130 кіламетраў у гадзіну. Пасведчанне кіроўцы яна атрымала ў мінулым годзе.

У выніку ДТЗ траўмы атрымалі 2 пасажыры, якія знаходзіліся на заднім сядзенні аўтамабіля. Сама кіроўца не пацярпела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0