Міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак прапанаваў журналістам абысціся «без фантазіравання», разважаючы пра транзіт расійскай нафты праз Беларусь. Пра гэта паведамляе «РІА Навіны».

Новаку задалі пытанне пра тое, што будзе рабіць Масква ў выпадку патэнцыйнага спынення транзіту нафты праз Беларусь «Навошта нам гэта рабіць?» — перапытаў ён у адказ. Па словах міністра, перамовы па гэтым пытанні паміж расійскімі і беларускімі нафтавымі кампаніямі цяпер працягваюцца, а Міністэрства энергетыкі ў гэты працэс не ўмешваецца.

«Гэта рынак, яны самі прымаюць рашэнні», — сказаў ён, патлумачыўшы, што цяпер заяўка на пастаўку паступіла толькі ад «Руснафты»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0