Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пакуль афіцыйна не каментуе ход разбору, які праводзіцца ў дачыненні да алімпійскага чэмпіёна Пекіна Андрэя Арамнава.

Як заявілі БелаПАН у міліцэйскім ведамстве, ніякія падрабязнасці не агучваюцца.

У канцы мінулага тыдня з’явілася інфармацыя,

што вядомы беларускі цяжкаатлет двойчы на працягу прыкладна двух з паловай месяцаў (у снежні 2008 года і лютым 2009 года) затрымліваўся ў Барысаве супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане,
прычым пасля першага разу ён нібыта ўжо быў аштрафаваны і пазбаўлены вадзіцельскіх правоў.

Афіцыйна пракаментаваць сітуацыю адмовіліся афіцыйныя прадстаўнікі Барысаўскага РУУС, унутраных войскаў МУС, дзе А.Арамнаў знаходзіцца ў спартыўнай камандзе, упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС і упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей Міністэрства ўнутраных спраў.

Цікава, што на 12 сакавіка прызначана сустрэча камандуючага УВ МУС Валерыя Гайдукевіча з прадстаўнікамі спартыўнай каманды ўнутраных войскаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Ад Рэд. Паўторнае затрыманне за рулём транспартнага сродка ў стане ап'янення, кіраванне сродкам без права на тое можа цягнуць за сабой нават турэмнае зняволенне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0