13 студзеня ў Бабруйску ў адной з кватэр знойдзена цела 76-гадовага мужчыны без прыкмет жыцця, паведамляе Следчы камітэт.

Выявіў мужчыну яго знаёмы, калі прыйшоў да яго ў госці. Адразу патэлефанаваў у міліцыю.

9 студзеня загінулы распіваў алкагольныя напоі са сваёй 56-гадовай знаёмай. Паміж імі здарыўся канфлікт і завязалася бойка, падчас якой мужчына ўдарыў знаёмую. Тая ўзяла нож і нанесла два нажавыя ў левае і правае сцягно, а затым выйшла з кватэры. Вярнуўшыся, яна пабачыла, што знаёмы сядзіць на канапе і не рухаецца. Падумала, што ён заснуў, і таксама легла спаць. Прачнуўшыся раніцай, пабачыла яго ў той самай позе без прыкмет жыцця. Жанчына зачыніла дзверы кватэры і сышла.

Мужчына памёр ад вялікай страты крыві.

Завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0