Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў быў вымушаны ўзяць бальнічны з-за «дробных праблем» са здароўем, паведаміў дэпутат Дзярждумы РФ ад Чачні Шамсаіл Сараліеў, піша ria.ru.
Раней на сайце кіраўніка і ўрада Чачні было апублікавана распараджэнне Рамзана Кадырава, які прызначыў выканаўцам сваіх абавязкаў прэм'ера Мусліма Хучыева на перыяд сваёй «часовай непрацаздольнасці».
«Часам звычайная прастуда ці насмарк можа прымусіць кіраўніка рэгіёну на час пакінуць сваю пасаду. Ёсць механізм, калі падчас хваробы афармляецца спецыяльны дакумент, па якім старшыні ўрада пераходзіць права ўзначаліць рэгіён на той перыяд, пакуль ён знаходзіцца на лячэнні ў бальніцы ці дома», - напісаў Сараліеў у Telegram.