16.01.2020 / 08:43

Toyota інвестуе $394 мільёнаў у распрацоўку лётаючага транспарту 4

Ілюстрацыйнае фота

Японская карпарацыя Toyota інвестуе $ 394 млн у амерыканскую аэракасмічную кампанію Joby Aviation. Яны будуць супрацоўнічаць у стварэнні лётаючых транспартных сродкаў, піша РБК.

«Паветраныя перавозкі — доўгатэрміновая мэта для Toyota, і хоць мы працягваем нашу працу ў аўтамабільным бізнэсе, гэта пагадненне накіроўвае наш позірк у неба», - сказаў прэзідэнт Toyota Ака Таёда.

Joby Aviation займаецца распрацоўкай паветраных судоў, якія здольныя вертыкальна ўзлятаць і сядаць. Яны цалкам працуюць на электрычнасці. У Toyota адзначылі, што такія транспартныя сродкі плануецца выкарыстоўваць для перавозак у гарадах.

У сярэдзіне кастрычніка 2019 года амерыканская карпарацыя Boeing і нямецкая кампанія Porsche AG абвясцілі пра планы стварыць лятаючы электрамабіль. У студзені Boeing ужо паведамляў пра стварэнне прататыпа лётаючага таксі.

NN.by

12
Serg / Адказаць
16.01.2020 / 08:55
У них та и самолетов своих нет! А они за эти копейки хотят машину летать научить! Смех!
1
алекс / Адказаць
16.01.2020 / 09:40
Значыцца ў іх ужо ё канкрэтныя напрацоўкі. Значыцца ўжо не адзін год працуюць над гэтым. А хтосьці толькі і здольны, што каровам хвасты круціць каб не абасраліся (((
0
Таки вот / Адказаць
16.01.2020 / 10:57
У них скоро автомобили летать будут, а у нас все колхозы и полукрепостные по стране. Два мира, два Шапиро.:))
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру