Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае сур'ёзна пашырыць супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Латвіяй. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Латвіі Крыш'янісам Карыньшам, перадае БелТА.

Лукашэнка падкрэсліў, што яшчэ ў часы Савецкага Саюза эканамічныя сувязі дзвюх краін былі вельмі моцнымі, аднак многае страчана за апошнія гады. «Мне сапраўды прыемна бачыць вас з вашымі калегамі ў Мінску. Вельмі спадзяюся, што для вас гэта не чужы горад, дакладна так, як для мяне сталіца нашай сяброўскай Латвіі. Як бы там ні было, што б мы ні казалі ці нехта, усё ж такі мы былі часткай некалі вялікай краіны. У нас былі не проста сяброўскія, а блізкія адносіны. Нашы эканамічныя сувязі былі вельмі моцныя, — адзначыў ён. — Многае мы страцілі за апошнія гады. Але важна не столькі глядзець назад, колькі звяртаць сваю ўвагу і погляд наперад. І ў гэтым плане намецілася шмат напрамкаў супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Латвіяй».

«У адрозненне ад іншых балтыйскіх дзяржаў фон добры супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Я мяркую, што нам трэба скарыстацца гэтым момантам і сур'ёзна пашырыць наша супрацоўніцтва. Тым больш, што ад яго пашырэння мы бачым вялікую выгаду (калі казаць пра эканоміку) як для Латвіі, так і для Беларусі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што беларускі бок сур'ёзна рыхтуецца да яго візіту ў Латвію. «Дзякуй усім вам і вашым калегам за запрашэнне наведаць гэтую дружалюбную нам краіну. Ваш візіт у Мінск я разглядаю як сур'ёзны этап падрыхтоўкі дамоўленасцей, якія могуць быць канчаткова зацверджаны падчас майго прыезду ў Рыгу» [меркавана 3 красавіка], - адзначыў беларускі кіраўнік.

У цэлым Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць адказаць на любыя пытанні і прапанаваў прэм'ер-міністру адкрыта абмеркаваць усе пытанні. «Трэба абмеркаваць усе пытанні, каб мы дакладна, шчыра, адкрыта ішлі на супрацоўніцтва адзін з адным. Каб потым не папракаць адзін іншага і не пераадольваць бар'еры, якія мы можам стварыць у выпадку, калі мы не дамовімся, ня абмяркуем тыя ці іншыя праблемы сёння «, - сказаў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0