Дзяніс Каўшар, выкладчык курсаў, расказаў «Нашай Ніве», што гэта другая спроба пачаць курсы «Мова Нанова» ў Нясвіжы.

«Першы раз адбылося толькі пару заняткаў. Але ідэя курсаў лунала ў паветры ўвесь гэты час. І вось, напэўна, так склаўся лёс. Глеб Лабадзенка, заснавальнік курсаў, сябруе з пробашчам нашага касцёла Божага Цела ксяндзом Пётрам Шарко. Я працую арганістам у касцёле, ксёндз Пётр прапанаваў мне ўзначаліць курсы, я падумаў, што, калі будзе каманда, то цалкам гатовы да гэтага», — распавядае Дзяніс Каўшар.

Каманда знайшлася. На дапамогу Дзянісу прыйшоў інжынер па газавым абсталяванні Міхась Асмыковіч і Наталля Язвінская, маладая маці і дэкрэце.

Тэмай першых заняткаў стала тэма «Радзівілы». Па традыцыі, першыя заняткі правялі заснавальнікі і выкладчыкі мінскіх курсаў Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская. Першым музычным госцем нясвіжскіх курсаў стаў Андрусь Такінданг.

Курсы «Мова Нанова Нясвіж» будуць праходзіць кожную сераду ў плябаніі (Міцкевіча, 5). Пачатак курсаў а 18 гадзіне.

Нясвіж стаў 18-м горадам Беларусі, дзе адчыніліся курсы «Мова Нанова».

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?