Прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш пацвярджае магчымасць паставак нафты ў Беларусь праз латвійскія парты. Пра гэта ён заявіў сёння журналістам пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БЕЛТА.

«Кажучы пра эканамічныя стасункі, транспарт, лагістыка — самы лагічны шлях (для іх развіцця), дзе ў нас ужо прысутнічаюць адносіны», — падкрэсліў кіраўнік урада Латвіі.

Паводле яго слоў, латвійскі бок бачыць вялікую прастору для развіцця супрацоўніцтва. «З аднаго боку, можна экспартаваць з Беларусі праз латвійскія парты нафтапрадукты. Але можна абмяркоўваць і іншую магчымасць — імпарт нафты з усяго свету праз Латвію ў Беларусь. Мы абмяркоўваем ужо такія магчымасці. Вядома, кампаніям трэба даследаваць гэтае пытанне, бо бізнэс павінен быць ўзаемавыгадным. Тут мы бачым вялікія магчымасці для Латвіі і Беларусі», — заявіў Крыш'яніс Карыньш.

Адказваючы на ​​ўдакладняючае пытанне аб тым, калі магчыма дасягненне падобных дамоўленасцей, прэм'ер-міністр сказаў: «Гэтае пытанне варта задаваць кампаніям. Што тычыцца ўрада, ён у вышэйшай ступені зацікаўлены ў развіцці бізнэс-магчымасцяў. Тут пытанне практычнае. Трэба мець кантакты з тэрміналамі, чыгуначнымі кампаніямі, якія будуць забяспечваць гэтыя пастаўкі».

«Што тычыцца пазіцыі Латвіі, мы зацікаўлены ў больш доўгатэрміновых адносінах. У такім выпадку магчыма планаваць бізнес, і гэта дазваляе паніжаць кошты, а гэта добра для ўсіх уцягнутых бакоў», - дадаў Крыш'яніс Карыньш.

.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0