16.01.2020 / 15:35

У Польшчы пенсіянерам з красавіка будуць выплачваць 13-ю пенсію 11

У Польшчы будуць выплачваць 13-ю пенсію. Міністр сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Марлена Малёнг паведаміла яна будзе выплачвацца штогод у красавіку, паведамляе Польскае радыё.

Агулам 13-ю пенсію будуць атрымліваць 9 мільёнаў 800 тысяч чалавек.

«Кожны пенсіянер атрымае дадатковую пенсію, не толькі адзін раз. Закон гарантуе, што 13-я пенсія будзе выплачвацца штогод у красавіку на ўзроўні мінімальнага заробку, гэта значыць будзе складаць 1200 злотых (282 еўра) брута, або 891 злотых (210 еўра) нета», — сказала міністр сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі.

А з лістапада наступнага года польскі ўрад задумаўся і над выплатай 14-й пенсіі. Яе атрымаюць каля 6 млн чалавек, якія атрымліваюць вельмі нізкую пенсію.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Henry / Адказаць
16.01.2020 / 15:58
А як жа заявы АГЛ - "всё вокруг рушится, мир нестабилен, нам будет трудно" ?
3
Пісарчук / Адказаць
16.01.2020 / 16:21
Гэтая ўкра-польска-балтыйская змова, што робіцца вакол нашай вечна маладой дзяржавы, накіраваная на дыскрэдытацыю нашага адзіна правільнага і ўнікальнага шляху сацыяльна арыентаванага развіцця! Але не звернем і пройдзем шлях ад індустрыяльна развітай краіны да афрыканскай калоніі да самага канца, бо з намі найвыбітнейшы правадыр і ягоныя чараўнікі-эканамісты, здольныя паказаць нам тое, чаго насамрэч няма! З.ы. 9,8 млн - болей за наша насельніцтва - лічбы і ўзровень развіцця суседзяў уражвае.
2
Лях / Адказаць
16.01.2020 / 17:09
Шурыку такiя навiна як сярпом па яй...ах.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру