Футбольная федэрацыя апублікавала вынікі пасяджэння Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях па справе аб дамоўных матчах. Стаў вядомы спіс футбалістаў, якія маюць дачыненне да дамоўных матчаў. Сярод іх ёсць і экс-гульцы зборнай — Віталь Ланько і Аляксей Сучкоў.

Валерый Бяляўскі і Аляксей Сучкоў былі пажыццёва адхіленыя ад беларускага футбола.

Ігар Лісіца, Вячаслаў Голік, Дзяніс Лебедзеў, Аляксандр Юдзіцкі адхіленыя на тры гады; Аляксандр Пракапенка дыскваліфікаваны на два гады; Дзмітрый Харытонаў, Андрэй Штыгель, Арцём Цяплоў, Ігар Халадкоў, Анатоль Жукаў, Сяргей Цвяцінскі, Яўген Шыдлоўскі, Сяргей Лявіцкі і Артур Бомбель адхіленыя на адзін год.

Акрамя таго, спартсмены атрымалі грашовыя штрафы ад 2700 да 13500 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0