16.01.2020 / 19:12

Пуцін не выключыў дадатковых паправак у канстытуцыю Расіі 2

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не выключыў абмеркавання дадатковых паправак у канстытуцыю, акрамя тых, якія былі анансаваныя падчас паслання Федэральнаму сходу 15 студзеня, паведамляе ТАСС.

Падчас пасяджэння рабочай групы па падрыхтоўцы змяненняў у расійскую канстытуцыю Пуцін заявіў, што ў рамках работы органа могуць быць прапанаваныя і іншыя папраўкі ў асноўны закон.

Нагадаем, Пуцін выступіў з пасланнем Федэральнаму сходу 15 студзеня. У ім ён прапанаваў адмяніць прыярытэт міжнароднага права над расійскім заканадаўствам, а таксама ўнесці папраўкі ў галіне мясцовага самакіравання. Акрамя таго, Пуцін мае намер замацаваць у канстытуцыі ролю Дзяржсавета.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Карсынскi / Адказаць
16.01.2020 / 19:49
Адмянiць прыярытэт мiжнароднага права?! Загнаць расiян у стойла азiяцкiх дыктатур забаранiушы правы чалавека i грамадскiх супольнасцей, знiшчыць канстытуцыю i судовую сiстэму.Iусе гэта не для росту дабрабыту расiян, а асабiстага пажыццевага уладарыння. Ну i хто яшчэ сумнявауся што гэта не Тартарыя? I нас туды цягнуць? Аб'явяць беларусау тэрарыстычнай суполкай i Добры день Калыма. Гэта што трэба курыць Каб уступать з iмi у нейкi саюз?!
1
LitvinM / Адказаць
16.01.2020 / 20:05
Апетыт расьце, грамада руская маўчыць лайна ў рот набраўшы. Расея вяртае пасаду ЦАРА
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру