Аператыўнікі Першамайскага РУУС Мінска шукаюць зніклага без вестак Мікіту Магамедавіча Цімірбулатава 2003 года нараджэння, піша тэлеграм-канал МУС.

15 студзеня раніцай падлетак пайшоў з дому (жыве ў Мінску на вуліцы Кнорына) і да гэтага часу невядома, дзе ён. Мама Мікіты спадзявалася, што ён вернецца, таму ў міліцыю звярнулася толькі 16 студзеня каля 19-й.

Прыкметы: на выгляд 17—18 гадоў, рост 177, хударлявага целаскладу, валасы цёмныя да плячэй.

Быў у шэрым паліто да калена, цёмных джынсах, чорных чаравіках, карычневай шапцы.

Калі вам нешта вядома пра яго месцазнаходжанне, паведаміце па тэлефонах: (17) 2800202, (25) 9303471, 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0