У міліцыю звярнуўся супрацоўнік адміністрацыі аднаго з ламбардаў, які паведаміў, што ў касе адсутнічае буйная сума грошай, што засталася з папярэдняй працоўнай змены, паведамляе мінская міліцыя.

Міліцыя хутка высветліла, што 30-гадовы таваразнаўца гэтыя грошы з касы прысабечыў, прычым значную частку з якіх у наступным прайграў у казіно.

Усяго ён узяў 9400 рублёў. Мужчына кампенсаваў шкоду ў поўным памеры

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0