17.01.2020 / 10:56

Прэм'ер Украіны падаў у адстаўку на фоне скандалу 19

РБК-Украіна

Прэм'ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук падаў у адстаўку. Пра гэта ён паведаміў у пятніцу ў фэйсбуку.

«Я прыйшоў на пасаду выконваць прэзідэнцкую праграму. Ён для мяне ўзор сумленнасці. Аднак для таго, каб выключыць якія-небудзь сумневы ў нашай павазе і даверу прэзідэнту, я напісаў заяву аб адстаўцы і накіраваў яе прэзідэнту… Ён чалавек, якому ўкраінцы выказваюць беспрэцэдэнтны давер. І ён мае поўнае права ацэньваць эфектыўнасць кожнага з членаў сваёй каманды», — напісаў ён.

Нядаўна выбухнуў скандал: у інтэрнэце распаўсюдзіўся аўдыязапіс, на якім Ганчарук з паплечнікамі абмяркоўваюць, што будуць казаць прэзідэнту, прычым Ганчарук заявіў, што ён «прафан» у эканоміцы, а ў Зяленскага «вельмі прымітыўнае разуменне эканамічных працэсаў».

Ганчарук заявіў, што аўдыёзапісы былі зманціраваныя і ствараюць уяўленне, быццам прэм'ер і яго каманда не паважаюць прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Гэта выгадна шматлікім групам уплыву, якія імкнуцца атрымаць доступ да фінансавых патокаў, упэўнены Ганчарук.

Украінскія СМІ апублікавалі «скандальную праслухоўку» Кабміна

Ганчарук узначаліў урад 29 жніўня 2019 года. На той час яму было 35 гадоў.

Аляксей Ганчарук — доктар філасофіі ў сферы права, скончыў Нацыянальную акадэмію дзяржаўнага кіравання пры прэзідэнце Украіны.

NN.by

59
Козік / Адказаць
17.01.2020 / 10:47
Дык у "камандзе" Зелебародзькі там усе такія... Зброд...
65
Казачны Д. / Адказаць
17.01.2020 / 10:58
Допрыгались, Зелебобики. Надеюсь скоро и сам Зе отправится вслед за этим д....ком с дипломом, купленным в переходе.
4
Мікола / Адказаць
17.01.2020 / 10:59
хех, а ў нас бы забаранілі мабільнікі ў міністэрстве, прымусілі б здаваць у скрынку вахцёру на уваходзе.

у нас прынцып -- галоўнае не што міністр тупы, а каб гэта не пабачылі ў інтэрнэце.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру