17.01.2020 / 12:00

17-гадовая дзяўчына з Верхнядзвінскага раёна сышла з дома з 47-гадовым кавалерам. Іх шукаюць ужо паўгода  17

У чэрвені ў Верхнядзвінскі РАУС (гэта ў Віцебскай вобласці) звярнулася маці 17-гадовай Яны Давыдзёнак. Яна паведаміла, што яе дачка апошні час ўпотай ад бацькоў мела шчыльныя стасункі з 47-гадовым мужчынам. У выніку дзяўчына з'ехала з ім з аграгарадка Каханавічы ў невядомым кірунку, паведамляе афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава ў сваім тэлеграм-канале.

Паводле апошняй інфармацыі, пару бачылі летам у Мінску. З тых часоў пра лёс Яны і яе месцазнаходжанне нічога не вядома. Ёсць падставы меркаваць, што яны могуць знаходзіцца за межамі Беларусі.

Прыкметы: на выгляд 17-20 гадоў, рост 170-175 см, хударлявага целаскладу, валасы цёмна-русы, вочы карыя.

Дакументаў і мабільнага тэлефона пры сабе не мела.

Міліцыя просіць усіх грамадзян, якім вядомая што-небудзь пра месцазнаходжанне Яны, паведаміць у найбліжэйшы аддзел унутраных спраў, альбо па тэлефонах у Верхнядзвінскі РАУС:

8-02151-5-33-02
37529-514-11-85
37533-347-79-19
102

NN.by

22
belariy / Адказаць
17.01.2020 / 12:08
ёсьць выдатная кніга этолага Джэйн Гудал: "Шымпанзэ ў прыродзе:паводзіны". так вось там апісаны дакладна такія ж самыя выпадкі, адзін у адзін. але ж мы будзем упарта верыць у бога і крэацыянізм, бо эвалюцыянаваць ад малпаў неяк не камільфо, хаця паводзіны, што ў людзей, што ў малпаў, такія ж самыя падобныя.
ну маліцеся, маліцеся далей свайму богу, малпачкі )))
13
Пассат Б3 / Адказаць
17.01.2020 / 12:11
Шчыра жадаю дзяўчыне не быць знойдзенай да 18-годдзя, а далей быць асабістай гаспадыняй свайго лёсу.
24
ooo / Адказаць
17.01.2020 / 12:46
Отвратительно.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру