У Палацы грамадзянскіх абрадаў Мінгарвыканкама, што на вуліцы Камуністычнай, дзеля прыгожай даты 02.02.2020 зробяць выключэнне і распішуць маладых у выходны (нядзеля). Пра гэта паведаміла БЕЛТА кіраўнік Палаца грамадзянскіх абрадаў Юлія Кочына.

«Гэтая прыгожая дата выпала на нядзелю — наш выходны, калі мы не распісваем. Але попыт нараджае прапанову. Вырашылі зрабіць выключэнне: з сённяшняга дня прымаем заяву на гэты дзень. 2 лютага стаць мужам і жонкай змогуць 20 пар», - патлумачыла Юлія Кочына.

Па словах кіраўніка Палаца грамадзянскіх абрадаў, вялікі попыт сярод будучых маладых і на дату 20.02.2020 (чацвер) — увесь дзень ужо даўно распісаны. Было пададзена 28 заяў, яшчэ некалькі «фортачак» забраніравана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0