Вярхоўны лідар Ірана, аятала Хаменеі выступіў з першай за апошнія восем гадоў пропаведдзю, паведамляе Reuters.

Аятала закрануў пытанне знішчэння ўкраінскага самалёта сіламі Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі. На думку Хаменеі, ЗША выкарысталі авіякатастрофу лайнера для паслаблення корпуса.

«Амерыканскія клоўны хлусяць публіцы, калі кажуць, што ЗША з народам Ірана… Наш вораг спрабаваў маніпуляваць крушэннем самалёта, каб засланіць нашы дасягненні… Але вядома, нельга дапусціць, каб падзеі, якія былі пасля катастрофы, паўтарыліся», — сказаў Хаменеі.

«Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі — гэта гуманная арганізацыя з агульначалавечымі каштоўнасцямі, якая абараняе людзей ва ўсім рэгіёне», — сказаў фактычны кіраўнік Ірана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0