17.01.2020 / 17:42

Расійскія СМІ: Бацька прэм’ера-міністра Мішусціна — габрэй з Полацка 28

Па-ранейшаму не так шмат інфармацыі пра асабістае жыццё новага прэм’ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна.

Міхаіл Мішусцін, фота ria.ru

Некаторыя расійскія СМІ паведамляюць, што бацька кіраўніка ўрада Уладзімір Майсеевіч Мішусцін нарадзіўся ў 1939 годзе ў Полацку. Пры гэтым адзначаецца, што ён мае габрэйскае паходжанне.

Па афіцыйных звестках, Уладзімір Мішусцін працаваў у службе аховы «Аэрафлота». Некаторыя ж СМІ пішуць, што Мішусцін-старэйшы быў супрацоўнікам КГБ, нібыта нават папрацаваў у пасольстве СССР у Балгарыі. Гэтыя ж крыніцы паведамляюць, што ў «Аэрафлот» ён быў прымацаваны менавіта «чэкістамі».

Маці Луіза родам з Котласа Архангельскай вобласці. Яна працавала медсястрой.

Глядзі таксама: Дзеці вучыліся ў Швейцарыі, піша музыку для Лепса. Хто такі новы прэм'ер Расіі Міхаіл Мішусцін?

ЗП

3
Бел / Адказаць
17.01.2020 / 17:48
Уехавший из Беларуси и вступивший в КГБ ещё более опасен, чем родившийся в России...
51
LitvinM / Адказаць
17.01.2020 / 18:01
То што - Полацк ісконе рюскі?
8
даведка / Адказаць
17.01.2020 / 18:19
Рэд. Выдалена
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру