17.01.2020 / 17:48

«Бабруйскі кур'ер» абавязалі выплаціць маральную кампенсацыю сакратарцы выбарчай камісіі 5

У Бабруйску 16 студзеня працягваліся судовыя слуханні па зыску сакратаркі Бабруйскай участковай выбарчай камісіі № 22 Юліі Фурман да выдання «Бабруйскі кур'ер». Сёння — вынесенае рашэнне. І яно не на карысць інтэрнэт-выдання, паведамляе spring96.org.

Юлія Фурман сцвярджала, што газета схлусіла пра тое, што адбывалася ў адзін з дзён датэрміновага галасавання на выбарчым участку № 22 Бабруйска.

15 лістапада на сайце «Бабруйскага кур'ера» з’явіўся матэрыял «Сакратар участковай выбарчай камісіі зачынілася ад назіральнікаў са скрыняй для галасавання ў сваім кабінеце». Падзеі, якія апісваліся ў матэрыяле, адбываліся напярэдадні, 14 лістапада. Пра іх журналістам паведаміла назіральніца Ала Шпакава.

Юлія Фурман, пра якую ішла гаворка ў матэрыяле, накіравала на адрас «Бабруйскага кур'ера» зварот, у якім указала, што «матэрыял не адпавядае рэчаіснасці». Сакратарка камісіі патрабавала ў сваім звароце, каб «Бабруйскі кур'ер» апублікаваў абвяржэнне матэрыялу альбо прадставіў доказы «ўсяго таго, што апісана ў артыкуле» і запатрабавала сабе 5000 рублёў за маральную шкоду.

Суддзя Таццяна Караленка вынесла наступнае рашэнне: Віталь Санаценка (на яго аформлены сайт) і Яўген Глаголеў-Васьковіч (аўтар) мусяць пакрыць дзяржпошліну ў памеры 153 рублёў і маральную шкоду Юліі Фурман ў 500 рублёў (яна прасіла 5 000 рублёў). А таксама ў сямідзённы тэрмін апублікаваць частковае абвяржэнне вышэйзгаданага матэрыялу.

NN.by

0
меркаванне / Адказаць
17.01.2020 / 17:55
Яшчэ ніколі не пакаралі за фальсіфікацыі на выбарах, хоць назіральнікі мелі доказы. Таму і барзеюць, бо ведаюць, што рэжым іх не здасць.
5
шлёма / Адказаць
17.01.2020 / 19:56
меркаванне, наблюдателя выгнали из назирання в присуствии ОБСЕ. Выходит режим за своих стоит, а ОБСЕ за правоту чхать хотела.
1
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / Адказаць
17.01.2020 / 23:09
шлёма, Ты - не понял ! Соберём бабки этой *Потерпевшей * - Всем Бобруйском и  Решим - что бы вся эта сумма пошла ЕЙ  только на одни Обезбаливающие Препараты !!! до конца её жизни  )))  Ну ты - понял ..... 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру