19 сакавіка ў Вялікай залі Філармоніі а 19-й канцэрт францускай спявачкі «L.»«L.» - маладая француская артыстка, кампазітарка і выканаўца.Яна выконвае францускі шансон з элементамі року, электроннай музыкі.

19 сакавіка ў Вялікай залі Філармоніі а 19-й канцэрт францускай спявачкі «L.»
«L.» - маладая француская артыстка, кампазітарка і выканаўца.
Яна выконвае францускі шансон з элементамі року, электроннай музыкі.

— гвозд Дзён Франкафоніі ў Мінску.

Аматараў французскіх кіно, літаратуры, музыкі, тэатра чакае нямала прыемных сюрпрызаў, аб якіх карэспандэнту БЕЛТА расказаў саветнік па супрацоўніцтву і культуры пасольства Францыі ў Беларусі Людавік Руае.

Дні Франкафоніі стартуюць Тыднем французскага кіно і франкафоннай паэзіі. У кінатэатры «Цэнтральны» з 10 па 15 сакавіка ладзіцца дэманстрацыя пяці фільмаў на французскай мове з субтытрамі на рускай:

«Няправільная вера» (2006) рэжысёра Рашдзі Зем, «Дзед Мароз — адмарозак» (1982) рэжысёра Жан‑Мары Пуарэ, «Ты і я» (2006) рэжысёра Жулі Лопеса Курваля, «Францыя» (2007) рэжысёра Сержа Базона, «Гільяціна» (2005) рэжысёра Коста‑Гаўраса. Асабліваць гэтага паказу ў тым, што фільмы будуць дэманстравацца двойчы ў час Тыдня французскага кіно. У гэтыя ж дні аматары франкафоннай паэзіі змогуць наведаць розныя мерапрыемствы, аб’яднаныя тэматыкай «смех і гумар». У праграме — тэатралізаваныя чытанні гумарыстычных паэм, літаратурнае кафэ, прысвечанае Ле Клезіё (Нобелеўская прэмія 2008 года), прэзентацыя творчасці французскага пісьменніка Жана Тардзьё.

З 16 сакавіка па 20 сакавіка пасольства Францыі правядзе Тыдзень французскай мовы. У яго праграме — літаратурна‑музычны вечар «Францыя ў сэрцы Беларусі», конкурс напісання лепшага літаратурнага твора, дыскатэка, паказ французскіх камедый — «Нашы шчаслівыя дні» рэжысёра Таледана і Накаш, «Вячэра з дурнем» рэжысёра Франсіса Вебера, а таксама мультыплікацыйнага фільма для дзяцей «Прынцы і Прынцэсы» рэжысёра Мішэля Асла. Запланавана таксама канферэнцыя на тэму дзелавой французскай мовы, цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу «Залатое слова», канцэрт французскай спявачкі «L».

Тыдзень завершыцца 20 сакавіка ў МДЛУ традыцыйным гала‑канцэртам франкафоніі,
на якім прагучаць французскія песні і будуць выконвацца французскія танцы.

Як падкрэслілі ў пасольстве, французская мова прызнана афіцыйнай у 29 дзяржавах, якія ўваходзяць у Міжнародную арганізацыю франкафоніі. Яна налічвае 70 членаў, з якіх 56 — дзяржавы і ўрады (Кіпр і Гана выступаюць на асацыяцыйных правах) і 14 — краіны‑наглядальнікі.

У 2006 годзе колькасць франкафонаў ва ўсім свеце перасягнула рубеж 200 млн., а колькасць тых, хто вывучае французскую мову, дасягнула 118 млн. (для параўнання: у 2002 годзе — 90 млн.).

Штогод вясной франкафоны ўсяго свету адзначаюць Тыдзень Франкафоніі. Мерапрыемствы накіраваны на распаўсюджванне французскай мовы і франкафонных культур ва ўсім свеце.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0