Пасольства Расіі ў Беларусі выказала велізарнае шкадаванне і здзіўленне з нагоды акта вандалізму ў дачыненні да помніка Аляксандру Пушкіну ў Мінску.

У пасольстве падкрэслілі, што жыццё і творчасць паэта былі цесна звязаны з Беларуссю.

Нагадаем, невядомыя размалявалі чырвонай фарбай помнік Пушкіну, усталяваны ў скверы каля гасцініцы «Беларусь». Нехта размаляваў рукі паэта.

Фото: Минск-Новости.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?