Мнения4646

Виктор Малыщиц о БелАЭС: Рано стонать

Астраном і фатограф Віктар Малышчыц адрэагаваў на выказванні экс-кіраўніка Літвы Ландсбергіса наконт Беларусі.

Чытаю ў «Нашай Ніве»: «Ландсбергіс: Няма ў свеце іншай краіны, якая пасля CCCР зрабіла б Літве такую ​​гадасць, як Беларусь у Астраўцы».

Ландсбергіс агучыў чарговы раз агульналітоўскую думку, якую вельмі любяць агучваць і ў нас. І кожны раз пасля такіх выказванняў я чую хор спачуваючых галасоў: так-так, бедныя літоўцы, не пашанцавала нашым суседзям, што побач з імі жывуць такія цёмныя беларусы. У іх — цывілізаваная Еўропа, дзе электраэнергія толькі зялёная, дзе ўсе ездзяць на электрамабілях, усе ўсміхаюцца адно аднаму, дзе дэмакратыя, шчасце і паліткарэктнасць.

Фота: Надзея Бужан.

А вось у нас — беларусы-варвары, смярдзячыя ізатопамі атамныя станцыі, хмурыя твары, дажынкі, хакей і мазаічная псіхапатыя. Хм, з апошнім, праўда, я і сам пагаджуся. І вось гэтыя балотныя вар'яты вырашылі пабудаваць свайго ўранавага монстра ля самай літоўскай мяжы, недалёка ад Вільні, у чыстым і азёрным краі. І ўсё толькі для таго, каб зрабіць свабоднай і дэмакратычнай Літве найвялікшую гадасць.

Ведаеце, Літва мае рацыю, калі кажа такія словы. Але і Расія са свайго пункту гледжання мае рацыю, калі захапіла Крым. І ЗША мае рацыю, калі трасе прабіркай з «біялагічнай зброяй» у ААН. І данбасаўскія бандыты па сваіх паняццях маюць рацыю, калі помсцяць украінцам за распятага хлопчыка ў трусіках. І мы, канешне, таксама маем рацыю. Не менш за астатніх.

Колькі б мы не захапляліся мараллю і этыкай — на міжнародным узроўні дзейнічаюць звычайныя законы прыроды: хто дужэйшы, спрытнейшы, хітрэйшы — той і выжывае. Гэта могуць запакоўваць у прыгожую дэмагогію пра дэмакратыю, экалогію, братэрства народаў, але прыгожая абгортка не адмяняе самой драпежніцкай сутнасці. І захапляцца гэтай дэмагогіяй — марная справа, бо калі вы ў саване сам-насам сустрэнецеся з ільвом, то вам не дапаможа кіплінгава «мы з табой адной крыві». Вам дапаможа стрэльба нармальнага калібру.

Таму для тых, хто так спачувае бедным братам-літоўцам, варта нагадаць, што якраз у іх ля самай беларускай мяжы, у сэрцы азёр Браслаўшчыны на працягу 26 гадоў працавала самая сапраўдная атамная станцыя, якая забяспечвала да 88 % усёй літоўскай электраэнергіі. І колькі вы не кажыце, што Ігналінская АЭС проста засталася там пасля распаду СССР, Літва проста так зачыняць яе зусім не хацела. Рэактары былі мадэрнізаваныя і абсалютна бяспечныя, выпрацоўка энергіі заставалася высокарэнтабельнай. І зачынілі яе толькі пад ціскам Еўразвязу, які свае палітычныя мэты таксама загарнуў у прыгожую абгортку бяспекі і экалагічнасці. І сховішча небяспечных ядзерных адкідаў ля возера Дрысвяты, дарэчы, арганізавала не Беларусь, а Літва.

«Савецкая спадчына» — скажаце вы? Але чым тады патлумачыць намеры Літвы пабудаваць Вісагінскую АЭС у тым жа месцы ля нашай мяжы? Яшчэ 2—3 гады таму я заходзіў на сайт гэтай станцыі і чытаў пра будучае сэрца літоўскай энергетыкі. У 2016 годзе праект замарозілі з-за неспрыяльнай сітуацыі на рынку электраэнергіі. І стварыла, відаць, гэтую сітуацыю якраз Беларусь, утыркнуўшы сваю станцыю ў тым жа рэгіёне. Таму пішуць цяпер літоўцы пра «гадасць», бо давядзецца ім або купляць нашу неправаслаўную энергію, або яшчэ даражэй закупляць яе ў еўрапейскіх партнёраў.

У самой нашай АЭС ёсць і мінусы, і плюсы. Сярод мінусаў — «Няўжо вам аднаго Чарнобылю мала?», падаючыя рэактары і ўпэўненасць у тым, што калі нешта пойдзе не так — нам ізноў не скажуць. Але сярод плюсаў — істотны рост магутнасці нашай энергасістэмы, які ў перспектыве абавязкова спатрэбіцца, а таксама змяншэнне залежнасці ад расійскіх рэсурсаў (паліва загружаецца на станцыю на некалькі год, і пры вялікім жаданні купіць яго можна не толькі ў Расіі). Будаваць ці не будаваць — выбар любога з гэтых варыянтаў мае пэўны сэнс.

Таму калі я чую чарговы енк з-за літоўскай мяжы пра нашу электрастанцыю, гэты стогн гучыць для мяне гэтак жа сама, як для літоўцаў гучыць наш плач па Вільні.

Комментарии46

 
Нажатие кнопки «Добавить комментарий» означает согласие с рекомендациями по обсуждению.

От 300 000 до 500 000 долларов. Стало известно, кто привез Джейсона Деруло в Беларусь5

От 300 000 до 500 000 долларов. Стало известно, кто привез Джейсона Деруло в Беларусь

Все новости →
Все новости

Главный тренер «Немана» исполнил необычный танец после победы в матче Лиги конференций

«Смогла попрощаться по-человечески». В Польше у белоруски умер муж — она рассказала, как доставила прах на родину и организовала похороны

Франция решила признать Палестинское государство. Израиль заявил, что это «награда за террор»15

Минское «Динамо» без шансов проиграло албанской «Эгнатии»2

Банковские инсайдеры считают новые санкции против четырех белорусских банков малозначительными. И вот почему11

Коронавирус ускорил старение мозга даже у тех, кто не болел4

Товары с «Пагоней» продавали, несмотря на запреты11

Стало известно, как рогачевский завод работает на российскую военную промышленность5

Во всем мире перестал работать Starlink

больш чытаных навін
больш лайканых навін

От 300 000 до 500 000 долларов. Стало известно, кто привез Джейсона Деруло в Беларусь5

От 300 000 до 500 000 долларов. Стало известно, кто привез Джейсона Деруло в Беларусь

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць