18.01.2020 / 11:56

У жаночай эстафеце беларуска страляла па мішэнях Расіі 12

Жаночая зборная Беларусі па біятлоне ў складзе Дзінары Алімбекавай, Ірыны Крыўко, Ганны Сола і Алены Кручынкінай паказала 12-ы вынік у эстафеце на этапе Кубка свету ў нямецкім Рупольдынгу. На сваім этапе Ганна Сола дапусціла памылку, не праверыла нумара стралковай дарожкі і папала ў чужыя мішэні, піша pressball.by.

Вось як пра сітуацыю распавядае расіянка Крысціна Разцова.

«Не ведаю, хто стаяў наперадзе, пачала страляць па маёй устаноўцы. Яна зрабіла два стрэлы ў маю, і мне прыйшлося два патроны страляць у сваю закрытую ўстаноўку», — сказала расіянка.

Ганна Сола, якая была той самай невядомай спартсменкай, пазбегла дыскваліфікацыі для сябе і сябровак. Калі б беларуска адправілася на штрафны круг з неадстралянымі дадатковымі патронамі, як здалося ў той момант, былі б санкцыі на ўсю каманду.

А так, па правілах Міжнароднага саюза біятланістаў, у пакаранне за стральбу па чужой мішэні спартсмену проста фіксуецца промах, як быццам ён страляў правільна, але не трапіў у цэль.

6
Yurasius / Адказаць
18.01.2020 / 12:07
Добры знак. Будзе новая Домрачава))
6
Павел Ас / Адказаць
18.01.2020 / 12:10
Пад Домрачаву "косіць" :)
5
партисаниваноф / Адказаць
18.01.2020 / 12:37
Адзін мой сябр пасля трєціяй зауседы задае адно і той ж пытанне- "хлопцы, я вось ніяк не магу зразумець- як у біятлоне можна прыйсці другім, маючы за спіной вінтоуку???"
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру