18.01.2020 / 13:32

У Хургадзе памёр беларускі турыст 5

У егіпецкай Хургадзе памёр беларускі турыст. Трагічны выпадак здарыўся на курорце амаль тыдзень таму. Пра гэта Tut.by распавяла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

34-гадовы мінчук памёр у Хургадзе на мінулым тыдні ў ноч з нядзелі на панядзелак. Па словах лекараў, прычынай стала сардэчная недастатковасць, кажа крыніца.

Мужчына быў на курорце з жонкай, у сям'і таксама расце аднагадовы сын.

Вядома, што з канца кастрычніка мінулага года ў Егіпце памерлі тры беларускія турысты, яшчэ адна турыстка памерла па прыездзе дадому. Прычыны смерці розныя.

3
Павел Ас / Адказаць
18.01.2020 / 14:08
Прычыны смерці розныя. Але якія??? Нічога ж не агучана. P.s. мае спачуванні сям’і загінуўшага.
26
Кажыма праўду / Адказаць
18.01.2020 / 15:55
Забагацелі беларусы – зімуюць у цёплых краёх. Хаця не варта забываць пра пакарэнне Арктыкі/Антарктыкі, касмічнай прасторы. «Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць...»
7
Валерык / Адказаць
18.01.2020 / 20:42
Піць трэба менш
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру