Facebook непрыстойна пераклаў імя кіраўніка Кітая. Давялося прасіць прабачэння
У Facebook высвятляюць, чаму імя кітайскага лідара Сі Цзіньпіна перакладалася на англійскую як «Mr Shithole» — «містар Памыйная Дзіра», піша Reuters.

Памылка ўзнікла пры перакладзе Facebook-допісаў з бірманскай мовы на англійскую.
Дзіўны баг выявілі на другі дзень візіту Сі ў М'янму, калі яго бірманская калега Аун Сан Су Чжы запосціла паведамленне пра сустрэчу з лідарам Кітая. Перакладзены на англійскую мову допіс змяшчаў памылку.
Артыкул з памылковым перакладам з'явіўся і ў мясцовым часопісе пад загалоўкам «Абед у гонар прэзідэнта Памыйнай Дзіры».
Кампанія Facebook папрасіла прабачэння за інцыдэнт.
Каментары