19.01.2020 / 09:03

Маск запланаваў адправіць на Марс мільён чалавек да 2050 года 12

Заснавальнік кампаніі-вытворцы касмічнай тэхнікі SpaceX мільярдэр Ілан Маск распавёў аб планах пабудаваць на Марсе да 2050 года горад з насельніцтвам 1 млн чалавек. Пра гэта піша РБК са спасылкай на Business Insider і Daily Mail.

Паводле яго слоў, у наступныя дзесяць гадоў SpaceX плануе пабудаваць 1 тыс. касмічных караблёў шматразовага карыстання Dragon Crew (100 апаратаў у год), якія сёння распрацоўваюцца на заводзе кампаніі ў Тэхасе.

Маск адзначыў, што мае намер запускаць на Марс у сярэднім па тры караблі ў дзень, зрабіўшы падарожжа на гэтую планету даступным для ўсіх. «Трэба зрабіць так, што любы змог бы паляцець [на Марс]. Калі ёсць жаданне, але няма грошай, неабходная магчымасць узяць крэдыт», - сказаў ён.

Мяркуецца, што карабель зможа адначасова прымаць на борт да 100 чалавек і да 100 т грузу. Акрамя таго, для каланізацыі Марса штогод спатрэбяцца тоны будматэрыялаў, інструментаў, прадуктаў і вады. Усяго 1 тыс. новых касмічных караблёў гіпатэтычна могуць транспартаваць на Марс каля 100 т матэрыялаў, удакладніў Маск.

NN.by

1
Козік / Адказаць
19.01.2020 / 09:31
Мне здаецца, што ўжо быў такі артыкул пару дзен назад...
11
Палкоўнiк Зэман. / Адказаць
19.01.2020 / 09:54
Навошта бздуру ад Макса тыражаваць праз дзень???
4
Иня / Адказаць
19.01.2020 / 11:34
Фантазер
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру