Выступленне сусветна вядомага гурту Jethro Tull адбылося ў мінскім Палацы спорту 10 сакавіка.

Паводле вынікаў 1969 года штотыднёвік Melody Maker назваў Jethro Tull другім гуртом Англіі — іх апярэдзілі The Beatles, але ззаду засталіся The Rolling Stones, гаворыцца ў прэс‑рэлізе арганізатара канцэрта агенцтва «Эленрут».

У 1987 годзе калектыў быў адзначаны музычнай узнагародай Грэмі — абышоў у намінацыі «Лепшае выкананне року/металу» гурт Metallica.

Нядаўна Ян Андэрсан зламаў палец на левай руцэ, але адмовіўся ад аперацыі, каб адыграць канцэрт у Мінску. Таму з‑за траўмы на сцэне ён іграў у асноўным на флейце.

Фота Тацяны Зяньковіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0