19.01.2020 / 17:17

У адной з беларускіх «партый» здарыўся сапраўдны пераварот 15

Актывісты беларускай Рэспубліканскай партыі выступілі 18 студзеня з заяваю пра адхіленне ад кіраўніцтва партыяй яе кіраўнікоў. З адпаведным відэазваротам выступілі сябра Цэнтральнай управы Рэспубліканскай партыі Андрэй Бажко (на фота ў цэнтры) ды былыя кандыдаты ў дэпутаты ад палітычнай сілы Мікалай Шыбека ды Яўген Казлоўскі.

«Зараз Рэспубліканская партыя знаходзіцца ў крытычным стане. Прыхільнікі і актыў партыі дэмаралізаваныя, адсутнічае партыйная актыўнасць, новыя партыйныя структуры не ствараюцца, пад пагрозай ліквідацыі дзейныя», — заявіў Бажко.

Паводле яго словаў, партыя на чале з Уладзімірам Белазорам больш за 10 гадоў знаходзяцца ў стагнацыі. Бажко адзначыў, што кіраўніцтва партыі перашкаджае дзейнасці актывістаў, не дае далучацца новым чальцам, супрацьдзейнічае нават стварэнню сайта і адкрыццю банкаўскага рахунку. Гэтак і незарэгістраваная партыйная сімволіка, страчаныя архівы партыі.

«Дзеянні кіраўніка партыі катэгарычна непрымальныя ды супярэчаць статуту», — дадаў ён.

У сувязі з гэтым актывісты выказалі вотум недаверу Белазору ды абвесцілі сябе арганізацыйным камітэтам для склікання пазачарговага з’езда, які ўзяў на сябе правы кіраўніцтва Рэспубліканскай партыі.

«Існуючая цэнтральная ўправа лічыць распушчанай і нелегітымнай», — адзначыў Бажко.

Як вядома, сёлета ў партыю прыйшла моладзь з «Гавары праўду». Менавіта Андрэй Бажко, Яўген Казлоўскі, Мікалай Шыбека былі кандыдатамі ў дэпутаты па Мінску. Ніхто з іх не стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, а выбарчыя камісіі напісалі ім мізэрныя лічбы. 

Сама Рэспубліканская партыя была заснаваная ў 1994 годзе, з таго часу ёй нязменна кіраваў Уладзімір Белазор. У савецкі час ён быў камсамольскім работнікам. Па развале СССР працаваў эканамістам у Дзяржкампрацы. Сёння Белазору — 71 год.

Рэспубліканскую партыю называлі праўладнай, але сёлета Белазор даў інтэрв'ю «Беларускаму партызану», дзе назваў сваю арганізацыю апазіцыйнай.

Раней партыя называла сябе цэнтрысцкай і адносіць сябе да «канструктыўнай апазіцыі». У задачах партыі — інтэграцыя Беларусі не толькі з Расіяй, але і з краінамі Захаду, а таксама выхад нашай краіны з эканамічнага крызісу. Канчатковая мэта — забеспячэнне высокага стандарту і якасці жыцця грамадзян нашай краіны.

NN.by

9
Туш / Адказаць
19.01.2020 / 17:38
Які там певарарот ?! Звычайная кгбэшная ракіровачка. Рэаніміравалі пратухлы труп. Такая там моладзь і такія партыйцы. 10 гадоў не было чуваць, з 2008 нават сайт не абнаўлялі, а тут раптам перад парламенцкімі выбарамі фантан актыўнасці нейх мутных асоб. Зразумела, што рыхтуюць кіраваную партыю кшталту Гайдукевіча і Дзімітрыева. Рыхтуюцца да наступных парламенцкіх выбараў, каб запусціць іх  у парламент, паказаць феерыю дэмакратыі еўрабюракратам і адцягнуць галасы ад сапраўды апазіцыйных партый. 
7
шлёма / Адказаць
19.01.2020 / 17:39
А почему эта молодежь не сделала авторитетной ГОВОРИ ПРАВДУ? Это МОЛОДЕЖЬ создана и внедрена для деморализации и развала партий изнутри. Начало уже есть.
5
Мітрафан / Адказаць
19.01.2020 / 17:44
Дзмітрыеў не здолеў БСДП"Грамада" "адціснуць" рэчыцкімі і берасцейскімі засланцамі,дык хоча хоць якую займець!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру