19.01.2020 / 19:38

Пампеа пажадаў лівійцам самім вызначаць сваю будучыню 2

Лівійцы павінны самі вырашыць, якой будзе іх будучыня, напісаў у сваім твітары дзяржсакратар Майк Пампеа.

«Прыйшоў час, каб лівійцы самі вырашылі, якой будзе іх будучыня — будучыня, свабодная ад гвалту, што падаграецца знешнімі гульцамі. Мы заклікаем усе бакі скарыстацца гэтай магчымасцю праз пасярэдніцтва ААН», - адзначыў Пампеа.

Такую заяву дзяржсакратар ЗША зрабіў, знаходзячыся ў Берліне на міжнароднай канферэнцыі па ўрэгуляванні сітуацыі ў Лівіі. Гэтая канферэнцыя праходзіць у сталіцы Нямеччыны 19 студзеня па ініцыятыве канцлера Ангелы Меркель. На перамовы яна запрасіла прадстаўнікоў супрацьлеглых бакоў — камандуючага Лівійскай нацыянальнай арміі фельдмаршала Халіфу Хафтара і кіраўніка ўрада нацзгоды Фаіза Сараджа.

У сустрэчы таксама бяруць удзел прадстаўнікі Расіі, Францыі, Турцыі, ЗША, Вялікабрытаніі, Алжыра, Егіпта і ААЭ.

NN.by

2
Брыдкая пачвара / Адказаць
20.01.2020 / 07:53
Лівійцы павінны выращыць сваю будучыню, але так ,каб гэта было карысна ЗША. Такі сэнс словаў Пампео.
0
Максим Дизайнер / Адказаць
21.01.2020 / 21:47
Какой лицемер. Кто ж им даст?(Кто ж им даст, НАТО?)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру