Паводле інфармацыі тэлеграм-канала ДАІ Мінска, 23-гадовы кіроўца аўтамабіля «Фальксваген Пола» рухаўся па вуліцы Першамайскай з боку вуліцы Янкі Купалы ў кірунку вуліцы Пуліхава. Каля дома № 18 ён здзейсніў наезд на мужчыну, які пераходзіў праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на забараняльны сігнал святлафора.
Фота: ДАІ Мінска.
З лёгкімі пашкоджаннямі, а таксама прыкметамі алкагольнага ап'янення пешаход дастаўлены ў бальніцу. Вядзецца разбіральніцтва.