20.01.2020 / 07:25

Прынц Гары шкадуе, што яго пазбавілі каралеўскага тытула 21

Брытанскі прынц Гары сказаў, што вельмі сумуе з-за таго, што складае свае каралеўскія абавязкі, паведамляюць інфармагенцтвы.

«Я хачу, каб вы пачулі праўду ад мяне, якой магу падзяліцца не як прынц або герцаг, а як Гары — той жа самы чалавек, які 35 гадоў рос на вашых вачах, але з больш яснай перспектывай», — сказаў Гары ў прамове ў дабрачынным фондзе Сентэбейла.

Прынц дадаў: «Вялікабрытанія — мой дом і месца, якое я люблю. Гэта ніколі не зменіцца». «Мне вельмі сумна, што да гэтага дайшло».

Як паведамлялася, прынц і яго жонка Меган Маркл дамовіліся з каралеўскай сям'ёй, што не будуць выконваць каралеўскія абавязкі і пазбавяцца тытулаў «каралеўскія Высокасці».

Муж і жонка вернуць 2,4 млн фунтаў стэрлінгаў ($ 3,1 млн), выдаткаваных са сродкаў падаткаплатнікаў на рамонт іх асабняка, і адмовяцца надалей ад фінансавай падтрымкі дзяржавы.

NN.by

10
Аугментин / Адказаць
20.01.2020 / 07:49
Ну, раз позволил жене за себя решать, то нечего теперь плакаться.
9
Зiма / Адказаць
20.01.2020 / 08:16
Цяпер пойдзе гружчыкам у еураопт. А жонка будзе мазгi яму пiлiць што зарплата малая.
12
пляткар / Адказаць
20.01.2020 / 08:51
падабцаснiк
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру