20.01.2020 / 08:35

У хостэле Пермі прарвала трубу з кіпенем: загінулі пяць чалавек 9

У расійскай Пермі ў гатэлі прарвала трубу з гарачай вадой, загінулі пяць чалавек. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу адміністрацыі губернатара Пермскага краю.

Яшчэ тры чалавекі шпіталізаваны з апёкамі, яны знаходзяцца ў цяжкім стане. Аварыя адбылася ў міні-гатэлі «Карамель» на вуліцы Савецкай арміі ў індустрыяльным раёне горада.

Крыніца ў хуткай дапамозе распавяла агенцтву, што кіпень заліў цокальны паверх будынка, дзе знаходзіўся міні-гатэль на дзевяць нумароў. Целы загінулых знайшлі пасля таго, як адпампавалі гарачую ваду.

На месца прыбыў губернатар Пермскага краю Максім Рашэтнікаў. Каля гатэля працягваюць дзяжурыць экстранныя службы.

NN.by

5
litwin / Адказаць
20.01.2020 / 11:19
там у азіі гэта кожны дзень, разліваецца эмпэрыя
4
Lisoid Kotov / Адказаць
20.01.2020 / 11:35
Русская реальность страшнее любого фильма ужасов
3
Непрыхвасьцень / Адказаць
20.01.2020 / 12:10
ну, зато в сирии да в крыму дела в гору идут..
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру