20.01.2020 / 08:52

Хаакін Фенікс і Брэд Піт: сталі вядомыя ўладальнікі прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША

Сталі вядомыя ўладальнікі прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША (Screen Actors Guild Awards) 2020 года. 

Цырымонія прайшла ў нядзелю, 19 студзеня, у Лос-Анджэлесе. Фільм «Паразіты» паўднёвакарэйскага рэжысёра Пон Джун-хо атрымаў галоўную прэмію SAG Awards за найлепшы акцёрскі склад.

Прэмію за найлепшую мужчынскую ролю атрымаў Хаакін Фенікс за ролю ў «Джокеры», найлепшая мужчынская роля другога плана — Брэда Піта з «Аднойчы ў Галівудзе. Найлепшай актрысай прызналі Рэнэ Зелвегер за ролю ў фільме «Джудзі», найлепшая жаночая роля другога плана дасталася Лоры Дэран, якая знялася ў карціне «Шлюбная гісторыя».

За ролю ў «Ірландцы» Роберта Дэ Ніра ўганаравалі за ўклад у прафесію. Джэніфер Эністан і Пітэр Дынклэйдж прызнаныя найлепшымі акцёрамі драматычных серыялаў, за камедыйныя серыялы ўзнагародзілі Тоні Шэлуба і Фібі Уолер-Брыдж.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру