20.01.2020 / 10:41

У Паўднёвай Карэі выявілі першы выпадак захворвання на новы каронавірус

У Паўднёвай Карэі заявілі пра першага захварэлага на новы від каронавірусу, што раней быў выяўлены ў Кітаі. Пра гэта паведамляе мясцовае агенцтва Yonhap.

Паводле Карэйскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў, захварэлая жанчына з'яўляецца грамадзянкай Кітая. Яна прыбыла ў міжнародны аэрапорт Інчхон у Сеуле з заўважнымі прыкметамі ліхаманкі. Пасля тэстаў у яе быў дыягнаставаны новы тып каронавірусу, аналагічны таму, што распаўсюджваецца ў Кітаі са снежня.

Агенцтва ўдакладняе, што жанчына раней наведвала горад Ухань ў кітайскай правінцыі Хубэй, дзе знаходзіцца ачаг захворвання. Пацыентка атрымлівае медыцынскую дапамогу ў мясцовай бальніцы.

Па дадзеных карэйскага эпідэміялагічнага цэнтра, нягледзячы на ​​заявы Пекіна пра тое, што штам новага віруса не перадаецца ад чалавека да чалавека, Сусветная арганізацыя аховы здароўя не выключае такі спосаб перадачы пры пэўных умовах.

Ад вірусу ўжо памерлі тры чалавекі.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру